viasna on patreon

Гомельскіх арганізатараў Народнага сходу папярэджваюць пра недапушчальнасць парушэння закона аб масавых мерапрыемствах

2011 2011-10-04T14:54:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманы сёння маладафронтавец Андрэй Цянюта ў аддзеле міліцыі меў гутарку з начальнікам аддзела грамадскага парадку маёрам Аляксандрам Кошманам, вядомым рупліўцам у справе затрымання актывістаў апазіцыі і незалежных журналістаў. Кошман папярэдзіў Цянюту, што за арганізацыю Народнага сходу яго могуць прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці па артыкулу 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства).

Актывіста прымусілі падпісаць папярэджанне, а затым адпусцілі з РАУСа. Кошман паведаміў яму таксама, што такое ж папярэджанне будзе вынесена іншым сябрам аргкамітэту па правядзенні Народнага сходу ў Гомелі. У прыватнасці, гаворка ішла пра старшыню абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова.

Варта заўважыць, што Цянюта толькі 30 верасня вызваліўся з ІЧУ пасля адбыцця там пакарання - 10 сутак нібыта за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства. Малады чалавек быў затрыманы 20 верасня за распаўсюд ўлётак да Народнага сходу. І хоць такая форма правядзення мерапрыемства, як Народны сход, не прадугледжвае дазволу ўлады, і не падпадае пад закон аб масавых мерапрыемствах, суддзя пакараў яго арыштам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства