viasna on patreon

У Мінску пачынаецца бестэрміновая акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага

2011 2011-09-26T16:04:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/majka-bialacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы-актывісты, выпускнікі «Адукацыйнага курсу па правах чалавека» з 26 верасня абвяшчаюць бестэрміновую акцыю «Ні дня без заяўкі ў абарону Бяляцкага!».

Кожны дзень з 26 верасня актывісты будуць падаваць заяўкі ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на пікеты ў падтрымку Алеся Бяляцкага, у розны час і ў розных месцах Мінска. Акцыя будзе працягвацца, пакуль вядомы праваабаронца знаходзіцца за кратамі. Мэта пікетаў - прыцягнуць увагу грамадскасці да арышту Алеся Бяляцкага.

Пляцоўкі для пікетаў будуць абраныя згодна з «Законам аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». Заяўлены найбольш прымальныя для пікету месцы, зручныя для прыцягнення ўвагі мінакоў і навакольных, а таксама для бяспечнага правядзення мерапрыемства.

«На працягу 15 гадоў праваабарончай дзейнасці Алеся Бяляцкага і ПЦ" Вясна" тысячам чалавек – ахвяраў рэпрэсіяў з боку дзяржавы, была бязвыплатна аказана юрыдычная дапамога і аплачаныя штрафы. Зараз праваабаронцу абвінавачваюць ва ўтойванні прыбытку ў асабліва буйным памеры, што не адпавядае рэчаіснасці: усе атрыманыя сродкі былі накіраваны на праваабарончую дзейнасць, аплату адвакатаў і штрафаў, арганізацыю кампаніі супраць прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі. З 4 жніўня 2011 года Алесь знаходзіцца пад арыштам. Відавочна, што Бяляцкі сам стаў ахвярай рэпрэсій, якія з'яўляюцца асабістай расправай уладаў з беларускім праваабаронцам. Правядзенне гэтай акцыі – наша спроба прыцягнуць увагу людзей да арышту невінаватага чалавека і вядомага праваабаронцы»,- пракаментавала адна з арганізатараў акцыі, праваабаронца Ксенія Дубіцкая.

Кожны ахвочы можа далучыцца да кампаніі "Ні дня без заяўкі ў абарону Бяляцкага!», адправіўшы адпаведную заяўку на пікет у Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт або ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства