viasna on patreon

Радаслаў Сікорскі: ЕС будзе настойваць на поўнай рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных Беларусі

2011 2011-09-26T13:44:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Еўрасаюз будзе прынцыповы і мае намер настойваць на поўнай рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных Беларусі да рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных да пачатку яких-небудзь перамоў з афіцыйным Мінскам. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў старшыні ЕС Польшчы Радаслаў Сікорскі 26 верасня на сустрэчы з журналістамі ў Варшаве.

Паводле яго слоў, на саміце Усходняга партнёрства (ён павінен прайсці 29—30 верасня ў Варшаве. — БелаПАН.) Беларусь стане выключэннем. "Ёй як бы дадзены спецыяльны статус", — патлумачыў Сікорскі.

Кіраўнік польскага МЗС нагадаў, што санкцыі адносна Беларусі Еўрасаюз увёў з-за сітуацыі ў краіне, у прыватнасці з-за падзей, што адбыліся 19 снежня 2010 года.

У сваю чаргу намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Польшчы Ежы Памяноўскі падкрэсліў: "ЕС не праводзіць тайныя перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам". Паводле яго слоў, візіт міністра замежных спраў Балгарыі Мікалая Младзенава (Младзенаў наведаў Мінск у канцы жніўня для сустрэчы з Лукашэнкам. — БелаПАН.) — гэта "яго асабістая ініцыятыва, аб прычынах якой лепш спытаць у яго самога". "Пра вынікі яго візіту мы потым чыталі ў прэсе, як і пра абяцанні, што яму даў Лукашэнка", — дадаў Памяноўскі.

Ён нагадаў, што, паводле наяўнай інфармацыі, на сустрэчы з Младзенавым Лукашэнка паабяцаў правесці круглы стол з апазіцыяй. "Але нічога гэтага няма, а Лукашэнка пачаў гаварыць, што хоча правесці круглы стол не з апазіцыяй, якая, паводле яго слоў, нічога з сябе не ўяўляе, а з грамадзянскай супольнасцю. Але мы ўжо чулі штосьці падобнае — напрыклад, у часы польскай "Салідарнасці", — адзначыў намеснік міністра.

На думку Памяноўскага, перамены ў Беларусі могуць адбыцца гэтак жа хутка, як у Тунісе і Егіпце. "Калі Лукашэнка разумее гэтыя працэсы і зменіць сваю рыторыку і метады, то ён можа нават іх узначаліць (маюцца на ўвазе перамены. — БелаПАН.). Тады стаўленне да яго можа змяніцца", — заявіў Ежы Памяноўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства