viasna on patreon

Жыхары Брэста атрымалі ўлёткі «Свабоду Алесю Бяляцкаму!»

2011 2011-09-09T15:19:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maley-i-zhydovich.jpg

«Свабоду праваабаронцу Алесю Бяляцкаму!» – з такім заклікам брэсцкія праваабаронцы Уладзімір Малей і Юры Жыдовіч раздалі ўлёткі з інфармацыяй пра дзейнасць Алеся Бяляцкага і абвінавачванні ў яго адрас з боку беларускай улады.

Алесь Бяляцкі падазраецца ва ўхіленні ад уплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. На дадзены момант праваабаронца знаходзіцца ў ізалятары на Валадарцы.

Брэсцкі праваабаронца Юры Жыдовіч мяркуе, што такія акцыі маюць добры вынік:

- Гэтую акцыю салідарнасці з арыштаваным Алесем Бяляцкім натхніла супрацьпраўнае і антыгуманнае стаўленне да праваабаронцаў з боку нашай улады. Прынамсі некалькі дзясяткаў чалавек убачыць гэтую інфармацыю і хаця б задумаюцца над гэтай праблемай.

Лідару праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесю Бяляцкаму пагражае пазбаўленне волі да 7 гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства