Агітацыя за Народны сход каштавала больш за мільён рублёў штрафу
https://spring96.org/be/news/45573
2011
2011-09-09T14:19:38+0300
2011-09-09T14:19:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Дэмакратычны актывіст з Ваўкавыску (Гарадзенская вобласьць) Віталь Гуляк пакараны штрафам у адзін мільён пяцьдзясят тысяч рублёў — гэта трыццаць базавых адзінак.
Судзьдзя Ваўкавыскага раённага суду Шукайла палічыла, што ён праводзіў
пікет у падтрымку Народнага сходу. Гэта падпадае пад артыкул
Адміністрацыйнага кодэксу "Парушэньне парадку правядзеньня масавых
мерапрыемстваў і пікетаваньня".
Віталь Гуляк даводзіў суду, што не стаяў на месцы, а ішоў па вуліцы і раздаваў улёткі, што ня можа лічыцца пікетаваньнем.
Гуляк кажа, што прысуду давялося чакаць больш за гадзіну.