Мазырскаму праваабаронцу не даюць правесці пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага
Праваабаронца з Мазыра Уладзімір Целяпун 6 верасня атрымаў адмову на свой паўторны зварот у райвыканкам аб дазволе на правядзенне пікета у падтрымку Алеся Бяляцкага.
У адказе, падпісаным намеснікам старшыні Мазырскага райвыканкаму Феліксам Галюком, цьвердзіцца, што “кіраўнік мясцовага выканаўчага і распарадчага органа альбо намесьнік мае права па ўзгадненні з арганізатарамі масавага мерапрыемства змяніць дату, месца і час яго правядзення, але не абавязаны, у сувязі з чым прапаноўваем Вам самастойна вызначыць дату, час і месца правядзення масавага мерапрыемства (пікетавання) для далейшага разгляду”.
Пры гэтым у сваім адказе чыноўнік прыігнараваў заяўленае праваабаронцам патрабаванне прадаставіць рашэнне райвыканкаму аб парадку аплаты расходаў на правядзенне пікетавання, а таксама схему месца пікетавання на стадыёне “Спартак”.
У сувязі з адмовай Уладзімір Целяпун накіраваў скаргі ў пракуратуру Мазырскага раёна і старшыні Гомельскага аблвыканкама Ўладзіміру Дворніку. У выпадку адмовы па дадзеных скаргах праваабаронца будзе зьвяртацца ў суд.
У далучаных файлах можна азнаёміцца з тэкстамі заявы Уладзіміра Целяпуна і адказу з Мазырскага райвыканкама.
Файлы
- zajava-adam-hal-pa-piketu-ab.doc (0.03 Mb)
- adkaz-na-zajavu-piket-mazyr22-08.pdf (1.38 Mb)