viasna on patreon

Някляеў не пайшоў у суд

2011 2011-09-09T10:22:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На ганку суду Ленінскага раёну Менску былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў заявіў, што ня пойдзе ў суд. Ён сказаў, што робіць гэта на знак пратэсту, што ягоныя сябры ды іншыя былыя кандыдаты на прэзыдэнта знаходзяцца за кратамі.

9 верасьня Някляева выклікалі у суд. "У судовай позьве сказана, што я павінен зьявіцца ў суд для "ўсталяваньня дадатковых абмежаваньняў", — кажа палітык.

"Парушэньні так ці інакш былі. Я выяжджаў у Вільню на сустрэчу прадстаўнікоў дэмакратычных супольнасьцяў. І мне за гэта было вынесена папярэджаньне, за тое, што я парушыў умовы. На што я тады сказаў, што наагул не лічу сабе вінаватым. Я не лічу суд і ўсё, што на ім было, законным. І таму лічу сябе свабодным чалавекам", — заявіў Някляеў у інтэрвію "Свабодзе" напярэдадні.

"Я не прызнаў і не прызнаю сваю віну, я ня зьдзейсьніў ніякага злачынства, мяне асудзілі незаконна — і гэта дае мне маральнае права адчуваць сябе свабодным чалавекам. У рэшце рэшт, я магу скарыстацца гэтым маральным правам для таго, каб не выконваць "усталяваных абмежаваньняў". Ніякіх, а ня толькі дадатковых", — заявіў Някляеў.

20 траўня Фрунзенскі суд Менску асудзіў былога кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства