viasna on patreon

Палажанка патрабуе судзіць адміністрацыю ВК у Горках

2011 2011-08-22T13:02:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Наста Палажанка зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру з патрабаваньнем завядзеньня крымінальнай справы на Адміністрацыю выпраўленчай калёніі №9 у Горках.

Генэральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь

Паважаны Рыгор Аляксеевіч!
Я заклікаю Вас спыніць тое беззаконьне, якое робіцца ў Горкаўскай калёніі № 9, у каторай знаходзіцца лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч. Вось ужо больш за месяц ад яго не было лістоў, да Дашкевіча не пускаюць адваката. Адміністрацыя калёніі тройчы, без тлумачэньня прычынаў, адмаўляла адвакату ў сустрэчы з Дашкевічам. У нас няма ніякай інфармацыі пра яго.

Тое, што адміністрацыя калёніі хавае інфармацыю пра Дашкевіча, дае падставу меркаваць, што яго жыцьцю й здароўю пагражае небясьпека.

Я лічу, што ў дачыненьні да лідэра Маладога фронту Зьмітра Дашкевіча зьдзяйсьняецца злачынства.

У артыкуле 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыцца, што супрацьдзеяньне аказаньню прававой дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь забараняецца. Грубае парушэньне канстытуцыйных правоў і свабодаў (у тым ліку права карыстацца ў любы момант дапамогаю адваката, замацаванае ў артыкуле 62 Канстытуцыі), цягнуць крымінальную адказнасць, прадугледжаную артыкулам 190 КК Рэспублікі Беларусь.

Таму я прашу Вас, як Генэральнага пракурора, як гаранта абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзянаў, аб правядзеньні праверкі ў парадку арт. 174 КПК і прыцягненьні да крымінальнай адказнасьці асобаў, вінаватых у парушэньні правоў і свабодаў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Дашкевіча Дзмітрыя Вячаслававіча.

22 жніўня 2011
Палажанка Анастасія Ўладзіміраўна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства