viasna on patreon

Гомельскія дэмакраты збіраюць подпісы за бясплатны праезд дзяцей

2011 2011-06-06T15:32:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autobus-slonim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У абласны Савет дэпутатаў хутка накіруюць сабраныя подпісы дэмакратычныя актывісты з Гомеля, Светлагорску, Жлобіна ды іншых раённых цэнтраў. 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны правоў дзяцей, Каардынацыйная рада гомельскіх аб’яднаных дэмакратычных сіл сабралася на паседжанне і прыняла рашэнне сабраць подпісы пад зваротам да ўладаў.

Каб пазбегнуць дыскрымінацыі навучэнцаў Гомельскай вобласці ў параўнанні з навучэнцамі Мінска, дзе Саветам дэпутатаў ужо прынята рашэнне аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў пры праездзе ў грамадскім транспарце, апазіцыянеры прапануюць прыняць аналагічнае рашэнне ў Гомельскай вобласці. А менавіта – вярнуць бясплатны праезд на аўтатранспарце агульнага карыстання рэгулярнага гарадскога паведамлення і гарадскім электрычным транспарце навучэнцам агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў спецыяльнай адукацыі.

Актывісты не ставяць мэтай сабраць як мага болей подпісаў. Калі іх будзе хаця б каля дзвюх соцень, прапанова ўжо будзе пададзена - каб не цягнуць залішне час.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства