viasna on patreon

У Шклоўскім раёне не хапае сродкаў для стварэння безбар’ернага асяроддзя

2011 2011-06-06T12:50:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/invalid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На мінулым тыдні ў Шклове прайшла восьмая пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання. Як паведамляе раённая газета “Ударны фронт”, на сесіі было разгледжана пытанне аб зацвярджэнні мерапрыемстваў па выкананні “Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання і стварэння безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна саслабленых асоб Магілёўскай вобласці на 2011-2015 год”.

З інфармацыяй па гэтым пытанні на сесіі выступіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шклоўскага райвыканкама Наталля Захарава. Яна паведаміла, што ў Шклове праводзяцца мерапрыемствы па стварэнні безбар’ернага асяроддзя (абсталяванне пандусаў, ліквідацыя парогаў і г. д.), але з-за недахопу сродкаў тэмпы выканання работ нізкія. Наталля Захарава прызнала, што высілкаў аднаго упраўлення па працы,занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва для вырашэння гэтай праблемы недастаткова і патрабуецца  дапамога ў стварэнні безбар’ернага асяроддзя для асоб з абмежаванымі магчымасцямі з боку прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Шклоўскага раёна. Ідэю падтрымаў старшыня Шклоўскага райвыканкама Аляксандр Бойка, які адзначыў, што стварэнне нармальных умоў для паўнавартаснага жыцця нашых інвалідаў-вазочнікаў і людзей сталага ўзросту  – справа гонару кожнага паважаючага сябе кіраўніка.

- Яны такія ж грамадзяне нашай рэспублікі, як і ўсе астатнія, і павінны мець магчымасць наведваць крамы, кінатэатры і іншыя грамадскія месцы і не мець пры гэтым цяжкасцяў у перасоўванні, - падкрэсліў кіраўнік райвыканкама.

Плануецца, што ход працы па стварэнню безбар’ернага асяроддзя ў Шклове будзе яшчэ раз разгледжаны на сесіі райсавета ў гэтым годзе.

Вялікае пытанне, ці змогуць знайсці сродкі для стварэння безбар’ернага асяроддзя для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі, нягледзячы на ўсе заклікі з боку кіраўніцтва Шклоўскага райвыканкама, мясцовыя прадпрыемствы. Фінансавае становішча абсалютнай большасці з іх ва ўмовах ахапіўшага краіну крызіса значна пагоршылася. Не хапае сродкаў і ў раённым бюджэце, бо на гэтай жа сесіі райсавета было прынятае рашэнне аб скарачэнні яго расходнай часткі на 4, 5 млрд. рублёў і часовым рэзерваванні яшчэ 1,8 млр. руб грошай. І хоць сцвярджаецца, што сацыяльна абароненыя артыкулы расходаў у Шклоўскім раёне будуць фінансавацца ў поўным аб’ёме, але верыцца ў гэта слаба. Фінансава-эканамічны крызіс дайшоў і да “малой радзімы” Аляксандра Лукашэнкі…

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства