viasna on patreon

Дысцыпліна да абсурду

2011 2011-06-06T09:08:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На прадпрыемствах Маладэчна пасля распараджэнняў прэзідэнта кантроль над працоўнай дысцыплінай стаў асабліва жорсткім. Часам старанні разнастайных кантралёраў і адказных асобаў прыводзяць да кур’ёзных сітуацый.

 

Супрацоўнікі ААТ “Забудова” паведамілі, што ў працоўны час яны не могуць звярнуцца да адміністрацыі завода нават па пэўных вытворчых пытаннях, бо адміністрацыйны будынак знаходзіцца не на тэрыторыі прадпрыемства, а побач, ужо за прахадной, а ахова не дазваляе выйсці вонкі.

 

Таксама нядаўна на  “Забудове” здарыўся выпадак: на прадпрыемства (у працоўны час) прывезлі канцтавары, а машыну з грузам ахова на тэрыторыю не пускала, таксама не дазваляючы супрацоўнікам выйсці за браму, каб забраць прывезеную паперу. Праблему ледзь змаглі вырашыць толькі з дапамогай кіраўніцтва завода.

 

На іншых прадпрыемствах на прахадных пачалі фіксаваць прозвішчы ўсіх супрацоўнікаў, якія спрабуюць пакінуць працоўнае месца нават на пару хвілінаў раней.

 

Відавочна, што такое становішча яшчэ больш распаляе грамадскасць: людзі спрачаюцца і лаяцца з аховай пунктаў пропуску, бывае, ледзь не даходзіць да боек.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства