viasna on patreon

Журналіст “Радыё Рацыя” чарговы раз дамагаецца акрэдытацыі

2011 2011-06-06T08:58:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/parfionenka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Віктар Парфёненка

Журналіст Віктар Парфёненка

Журналіст “Радыё Рацыя” Віктар Парфёненка чарговы раз падае паперы ў Міністэрства замежных спраў Беларусі з мэтай атрымання афіцыйнай акрэдытацыі. Журналіст ніяк не можа атрымаць гэты дазвол. Папярэднія марныя спробы былі ў 2009-м і 2010-м гадах.

У адпаведнасці з пунктам 10 Палажэння аб парадку акрэдытацыі, Парфёненку трактуюць як замежнага карэспандэнта, між тым, як журналіст мае толькі беларускае грамадзянства, нічога не парушае і робіць спробы акрэдытацыі ад самага пачатку сваёй рэпарцёрскай дзейнасці. Трэба дадаць, што дагэтуль аніводнаму журналісту “Радыё Рацыя” так і не дазволілі афіцыйна выконваць свае журналісцкія абавязкі.

Незалежныя назіральнікі мяркуюць, што відавочная дыскрымінацыя журналістаў незалежных мас-медый паводле палітычных, а не юрыдычных падыходаў. Па-сутнасці атрымліваецца замкнутае кола: дзяржаўныя структуры журналістаў не акрэдытоўваюць, а потым сцвярджаюць, што тыя парушаюць закон, бо працуюць без акрэдытацыі. 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства