viasna on patreon

Сёньня - прэзэнтацыя грамадскага вэб-архіву "Вытокі"

2011 2011-06-06T08:30:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vytoki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі вэб-архіў "Вытокі"  - супольная ініцыятыва праваабарончага цэнтру "Вясна", арганізацыі "Дыярыуш", Асамблеі НДА і "Цэнтра Супольнасць".

Архіў дакумэнтаў, фота і відэаматэрыялаў будзе адкрыты для агульнага карыстання праз вэб-сайт "Вытокі". На сайце размешчаны матэрыялы грамадскіх арганізацый, грамадскія і прыватныя зборы, якія датычацца паўстання грамадзянскай супольнасці і апазыцыйных рухаў у Беларусі цягам мінулага і бягучага стагоддзяў. Матэрыялы размяшчаюцца са згоды ўтрымальнікаў у даступнай для свабоднага карыстання форме.
Прэзэнтацыя адбудзецца ў 11.00 у кнігарні "ЛогвінаЎ". Усіх ахвочых запрашаем на прэзентацыю!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства