Дзмітрыя Няфёдава будуць судзіць за брыдкаслоўе
https://spring96.org/be/news/43816
2011
2011-06-06T08:15:00+0300
2011-06-06T08:15:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/padpal-2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Заводскага раёна Менска сёньня адбудзецца разгляд адміністратыўнай справы актывіста “Руху наперад” Дзмітрыя Няфёдава. Яго вiнавацяць у тым, што нiбыта ён лаяўся матам пры вобшуку.
Нагадаем, 3 чэрвеня на кватэры актывіста Дзмітрыя Няфёдава ў Менску супрацоўнікамі міліцыі на чале са следчым Хаменкам быў праведзены вобшук, а перад тым ён быў дапытаны па справе падпалу Дома правасуддзя. Увечары знаёмыя Дзмітрыя даведаліся, што ён знаходзіцца ў КДБ, а потым перавезены ў РУУС Заводскага раёну. Выходныя актывіст правёў у ІЧУ на Акрэсціна.