viasna on patreon

Пінскія чыноўнікі заслужылі міліцэйскія ўзнагароды

2011 2011-06-03T00:29:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-milic-uznagarody.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў тэлеканал “Пінск”, старшыня Пінскага гарвыканкаму разам з начальнікам аддзелу ідэалагічнай працы пінскага гарвыканкаму і рэктарам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэту былі ўзнагарожаны юбіленым медалём “90 год міліцыі Беларусі”. Героі атрымалі пачэсную ўзнагароду “за значны асабісты ўнёсак у навучанне і выхаванне моладзі і актыўную працу па прапагандзе дзейнасці міліцыі”.  Медалі ад імя міністра ўнутраных спраў уручаў начальнік упраўлення ідэалагічнай працы МУС Васіль Сакавец, які ў сваёй прамове падзякваў за выхаванне “чэсных, гуманных і ідэалагічна падкаваных міліцыянтаў”.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства