Беларусь на мяжы дэспатызму
https://spring96.org/be/news/43736
2011
2011-06-02T07:29:54+0300
2011-06-02T07:29:54+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Міжнародная арганізацыя
ў пытаньнях маніторынгу правоў чалавека
Freedom House абнародавала сваю штогадовую
справаздачу аб найбольш рэпрэсіўных
грамадзтвах у сьвеце.
Найгоршую
ацэнку, што да датрыманьня палітычных
і грамадзкіх правоў, атрымалі дзевяць
краін, сярод якіх Лібія, КНДР, Туркмэністан
ды Ўзбэкістан. Асобна была адзначаная
кітайская правінцыя Тыбэт.
Беларусь
арганізацыя занесла ў катэгорыю краін,
якія знаходзяцца на мяжы найгоршай
адзнакі. Другое месца ў сьпісе найбольш
рэпрэсіўных рэжымаў Беларусь падзяляе
зь сямю краінамі і дзьвюма правінцыямі,
сярод якіх – Куба, Кітай, Сырыя і Паўночная
Асэтыя.