viasna on patreon

Суды за Плошчу: Статкевіч, Класкоўскі, Ус, Пазняк, Квяткевіч, Грыбкоў, Буланаў. Працяг - заўтра ў 10.00.

2011 2011-05-11T16:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkklasksud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 16.40 з зала суда вывелі і затрымалі двух маладых людзей. Прозьвішчы ўдакладняюцца.

***

Сёння ў Ленінскім судзе Мінска пад старшынствам суддзі Людмілы Грачовай пачаўся працэс па справе экс-кандыдатаў у прэзідэнты Міколы Статкевіча і Дзмітрыя Уса, былога міліцыянера Аляксандра Класкоўскага, удзельнікаў Плошчы Андрэя Пазняка, Аляксандра Квяткевіча, Дзмітрыя Буланава і Арцёма Грыбкова.

У працэсе таксама удзельнічаюць судовыя засядацелі Назарук і Лойка, дзяржабвінаваўца Чумукавец і адвакаты. У залі прысутнічаюць прадстаўнікі замежных амбасадаў, у тым ліку ЗША і Велікабрытаніі.

Не хапіла месца ўсім сваякам падсудных з-за таго, што зала часткова занятая невядомымі людзьмі ў цывільным.

Усе падсудныя абвінавачваюцца па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу РБ -- "Масавыя беспарадкі". А.Пазняка, Дзм.Буланава, А.Квяткевіча, А.Грыбкова вінавацяць ва ўдзеле ў беспарадках у складзе "бесчынствуючага натоўпу", А. Класкоўскага -- яшчэ і ў арганізацыі, а М.Статкевіча і Дзм. Уса -- у арганізацыі беспарадкаў у змове адзін з адным.  

Акрамя таго, Класкоўскага таксама абвінавачваюць па артыкулах 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 382 (самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы) КК.

Па звестках Інтерфакса, Ус, Статкевіч, Класкоўскі, Буланаў і Пазняк віны не прызналі, Грыбкоў і Квяткевіч прызналі часткова.

У судовым паседжанні на працягу дня ішлі допыты падсудных, на пытанні суда адказалі Квяткевіч, Грыбкоў, Буланаў; пачалі дапытваць Аляксандра Класкоўскага.Працяг працэсу 12 траўня а 10-й.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства