viasna on patreon

Жыхары Бярозы звярнуліся да Праляскоўскага з просьбай адклікаць іскі супраць «Нашай Нівы» і «Народнай волі»

2011 2011-05-05T11:42:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-zvarot-gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія чытачы незалежных газет «Наша Ніва» і «Народная  воля» напісалі зварот да міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага, у якім просяць адазваць судовы іск супраць гэтых газет. Чытачы адзначаюць, што пры закрыцці гэтых выданняў іх правы на атрыманне разнабаковай і праўдзівай інфармацыі будуць парушаны і ўказваюць у сваім звароце, што самі людзі павінны выбіраць, што чытаць.

“Не чыноўніцкая гэта справа -- дыктаваць грамадзянам, якія газеты патрэбна чытаць,”-  гаворыць старшыня КХП БНФ Галіна Кавалевіч.

16 падпісантаў лічаць, што будзе вялікай непавагай да людзей, калі міністр Праляскоўскі не зверне ўвагі на іх зварот і не адрэагуе станоўча.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства