viasna on patreon

У Брэсце паабяцалі адкрыць беларускамоўны клас

2011 2011-04-07T14:22:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vialichkin-a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Вялічкін.

Уладзімір Вялічкін.

Стварэнне першага класа ў сярэдняй школе № 34 горада Брэста на беларускай мове навучання ўзяў пад асабісты кантроль кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Аляксандр Рагачук. Па словах праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, чыноўнік вельмі пазітыўна паставіўся да ідэі стварэння такога класса, адзначыўшы, што гэта пытанне наспела, актуальнае, сваечасовае і што на гэта ёсць база. Аляксандр Рагачук сказаў, што асабіста прыйдзе на адкрыццё класа ўвосень.

Падштурхнула праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна змагацца за стварэнне беларускамоўнага класса найперш тое, што ў школу бліжэйшым вераснем пойдзе ягоны сын Францішак. Яшчэ з восені мінулага году праваабаронца пачаў звяртацца ў адпаведныя ўстановы, дзе яго накіроўвалі ад аднаго чыноўніка да другога. У самой школе №34 заявілі, што няма настаўнікаў для працы ў беларускамоўным класе, гаварылі, што ён як бацька губіць сваё дзіця – у горадзе і краіне няма беларускіх сярэдніх школ і вышэйшых навучальных устаноў. Пад час гэтых “хаджэнняў па муках”  не раз былі зняважаны гонар і годнасць Вялічкіна.

Разам з тым, намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста Аляксандр Уласавец адмовіў праваабаронцу ў магчымасці распаўсюдзіць улёткі па дзіцячых садках з агітацыяй ісці ў беларускі клас, пра што раней было дамоўлена з Аляксандрам Рагачуком. Уласавец сказаў, што ніхто не ўпаўнаважваў Вялічкіна агітаваць за беларускамоўны клас, маўляў, дзяржаўныя органы зробяць усё самі.

Тым не менш  Уладзімір Вялічкін акрамя як з чыноўнікамі працягвае паралельна кантактаваць і весці працу сярод бацькоў і спадзяецца, што словы кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Аляксандра Рагачука не разыдуцца са справай.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства