viasna on patreon

Журналіст Лапцэвіч і актывіст Салаўёў абскарджваюць адміністратыўныя арышты

2011 2011-04-04T12:14:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buhelilapcevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Б.Бухель таксама сустракаў У.Лапцэвіча

Праваабаронца Б.Бухель таксама сустракаў У.Лапцэвіча

Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў і журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч абскардзілі ў Магілёўскім абласным судзе пастанову суда Ленінскага раёна аб адміністратыўным спагнанні ў выглядзе адміністратыўнага арышту.

Заяўнікі просяць абласны суд адмяніць пастанову суда Ленінскага раёна г. Магілёва ад 28 сакавіка і спыніць справу аб адміністрацыйным правапарушэнні за адсутнасцю складу і падзеі правапарушэння. Акрамя гэтага яны патрабуюць абавязаць РАУС Ленінскага раёна г. Магілёва падаць у суд свой відэазапіс, зроблены 25.03.2011г. каля 17-00 гадзін падчас масавых затрыманняў у раёне Плошчы Зорак перад кінатэатрам “Радзіма”, і вынесці прыватнае вызначэнне ў адрас Ленінскага РАУС за дапушчаныя супраць затрыманых міліцыянтамі парушэнні заканадаўства.

Праваабаронца Барыс Бухель лічыць, што абскарджваць такія незаконныя дзеянні неабходна заўсёды.

“Нягледзячы на тое, што нашыя суды цалкам залежныя ад улады і выракі загадзя прадказальныя, абскарджваць рашэнні суда трэба. Абскарджванні паказваюць, што асуджаныя нязгодны з папярэднімі судовымі прысудамі, даюць магчымасць паказаць сапраўднае аблічча суддзяў шырокай грамадскасці і надалей даюць магчымасць абскарджваць такія незаконныя рашэнні ў Камітэце па правах чалавека”, - гаворыць Барыс Бухель.

Нагадаем, што Зміцер Салаўёў і Уладзімір Лапцэвіч былі затрыманыя на Дзень Волі 25 сакавіка. Нагодай для затрымання стала дробнае хуліганства (лаянка), а таксама непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікам міліцыі. У выніку Зміцер Салаўёў атрымаў пяць сутак адміністратыўнага арышту, Уладзімір Лапцэвіч – сем сутак.  

“Праваабрончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства