Вулічны трыб’ют «Ляпісаў»
https://spring96.org/be/news/42379
2011
2011-04-02T22:35:00+0300
2011-04-02T22:35:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Паўсотні аматараў гурту «Ляпіс Трубяцкой» праспявалі ўлюбёныя песні ля клуба «Рэактар» у знак салідарнасці з музыкамі, канцэрты якіх у Беларусі забаранілі.
Спярша людзі здавалі квіткі ў касу «Рэактара» на канцэрты гурту 1 і 2 красавіка. Пасля прысутным раздалі тэксты песень. За паўгадзіны фаны праспявалі самыя вядомыя творы «Ляпісаў»: «Грай», «Я веру», «Капітал», «Belarus Freedom» і іншыя. Супрацоўнікаў праваахоўных органаў ля месца збору ўдзельнікаў флэшмобу заўважна не было.
Флэшмоб планаваўся і 1 красавіка, але з прычыны дрэннага надвор’я не адбыўся.