Гарадзенскія журналісты пратэстуюць супраць пераследу Андрэя Пачобута
Гарадзенскія журналісты, сябры Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, 30 сакавіка правялі экстраннае паседжанне, на якім было вырашана падрыхтаваць і накіраваць ліст пратэсту ў Гродзенскую абласную пракуратуру. Незалежныя журналісты абураныя іх пастаяннай дыскрымінацыяй і татальным пераследам, а таксама тым фактам, што пракуратура распачала крымінальную справу па артыкуле за абразу прэзідэнта ў дачыненні да Андрэя Пачобута, вядомага публіцыста і блогера, уласнага карэспандэнта "Gazety Wyborczej".
Гродзенскія журналісты пратэстуюць супраць гвалтоўнага парушэння іх канстытуцыйных правоў і заклікаюць пракуратуру спыніць рэпрэсіі і закрыць крымінальную справу Андрэя Пачобута. Зараз збіраюцца персанальныя подпісы пад зваротам у пракуратуру.
“Праваабарончая хроніка”