viasna on patreon

Знікла Наталля Радзіна

2011 2011-04-01T08:11:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рэдактарка сайта «Хартыя-97» Наталля Радзіна ўчора ўвечары выехала з Кобрына ў Мінск, каб пазнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы супраць яе. Яна мусіла сустрэцца са следчым КДБ.

«Выехала ўчора, а 21:30. Прасіла не тэлефанаваць мяне да 15 гадзін дня. Маўляў, трэба пабачыцца з адвакаткай, пафарбавацца, пастрыгчыся. Калі патэлефанавала, а трэцяй, то тэлефон быў недасяжны. Дзе Наташа, я нічога не ведаю», — кажа мама журналісткі Надзея Максімаўна.

На дадзены момант тэлефон Радзінай усё яшчэ не адказвае. Адвакатка Мар’яна Сімешка кажа, што не бачыла сёння сваю падабаронную, дзе яна можа быць таксама не ведае.

Наталля Радзіна была арыштаваная ўноч 19 снежня. У СІЗА КДБ яна знаходзілася да 29 студзеня, пасля чаго была вызваленая пад падпіску аб нявыездзе. Умовай вызваленне было з’ехаць па месцы прапіскі ў Кобрын (Брэсцкая вобласць). Наталля ўвесь гэты час заставалася рэдактарам «Хартыі-97».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства