Брэсцкі праваабаронца на волі
28 сакавіка 2011 г. каля 18 гадзін у Берасьці на
плошчы Леніна супрацоўнікі міліцыі затрымалі юрыста, праваабаронцу Рамана
Кісляка. Пасля некалькіх гадзін у РАУС і адмовы ад
працэдуры зняцця адбіткаў пальцаў Кісляк выйшаў на волю.
У момант затрымання Раман раздаваў бюлетэні Камітэта
абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць" аб падзеях 19 снежня 2010 года. Раман быў дастаўлены ў Брэсцкі РАУС, дзе звязацца з ім не было
магчымасьці.
Пасля канфіскацыі 45 асобнікаў бюлетэня з адпаведны
пратаколам, міліцыя паспрабавала прымусіць праваабаронцу да праходжання
працэдуры дактыласкапіявання. Раман катэгарычна
адмовіўся, матывуючы гэта тым, што мае права на адмову ад зняцця адбіткаў
пальцаў. Пасля гэтага праваабаронца быў змешчаны ў камеру
з адабраннем асабістых рэчаў і шнуркоў. Супрацоўнікі
праваахоўных органаў паведамілі Кісляку, што будзе складзены пратакол
адміністрацыйнага правапарушэньня па факце супраціў законнаму патрабаваньню
супрацоўніка міліцыі.
У камеры Раман правёў каля гадзіны, пасля чаго яго
адпусьцілі, вярнуўшы рэчы. Асцярогі праваабаронцаў пра
тое, што Кісляка могуць арыштаваць на некалькі сутак, да шчасця, не
апраўдаліся. Раман Кісляк плануе абскардзіць дзеянні
міліцыянтаў.
Пра
гэта
паведамляе Міжнародная
назіральная
місія
Камітэта міжнароднага
кантролю за
сітуацыяй з правамі
чалавека
ў Беларусі.