У Магілёве сярод затрыманых ёсць траўміраваныя
У Магілёве затрыманы на
Савецкай плошчы актывісты "Маладога Фронту" Валянцін Лабачоў і Зміцер Пасрэднікаў. Таксама затрыманыя актывіст
"Маладога Фронту" Сяргей Нягацін, грамадскі актывіст Міхаіл
Шараметаў.
Затрыманы таксама намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага Юры Новікаў і актывіст Уладзімір Новікаў, намеснік старшыні аргкамітэта
"Партыі свабоды
і прагрэса" Алесь Сілкоў, старшыня абласной арганізацыі ПБНФ Зміцер Салаўёў.
Юры Новікаў і Алесь Сілкоў знаходзяцца ў пастарунку на вуліцы
Ціміразеўскай, Уладзімір Новікаў на завулку Пажарным.
Таксма затрыманы журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч. Ён абвінавачваецца разам
са Зміцерам Салаўёвым у аказанні супраціву пры затрыманні. Пры затрыманні да
яго былі прыменены спецыяльныя сродкі - кайданкі.
Зміцер Салаўёў пры затрыманні траўміраваны і "хуткая" вазіла яго ў траўмапункт. Зараз, верагодна, ён знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку на завулку Пажарным.
“Праваабарончая хроніка”