viasna on patreon

Журналіст Алесь Асіпцоў атрымаў трое сутак арышту

2011 2011-03-25T13:23:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/asiptsouales.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Асіпцоў

Алесь Асіпцоў

24 сакавіка журналіст Алесь Асіпцоў, які акрэдытаваны ў Магілёве як супрацоўнік інфармацыйнай агенцыі навінаў “БелаПАН”, атрымаў трое сутак пазбаўлення волі за “дробнае хуліганства”. Нагодай для ягонага затрымання супрацоўнікамі міліцыі стала тое, што ён, нібыта, спраўляў сваю натуральную патрэбу недалёка ад свайго дома.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што Алеся затрымалі спецыяльна напярэдадні Дня Волі, каб той не асвятляў падзеі, якія будуць адбывацца ў Магілёве ў гэты дзень.

“Учора мы дамовіліся сустрэцца з Алесем, аднак на сустрэчу ён не прыйшоў, - расказвае Барыс Бухель, - Ужо тады ў мяне закралася нейкая засцярога, што з ім магло нешта здарыцца. А потым мне патэлефанавала ягоная жонка Алена, якая сказала што ёй толькі што званіў нейкі супрацоўнік міліцыі, які паведаміў ёй што Алесь затрыманы супрацоўнікамі Ленінскага РАЎС, аднак даць інфармацыю аб тым дзе ён знаходзіцца гэты міліцыянт адмовіўся. Дадаў толькі, што яго будуць судзіць у гэты ж самы дзень”.

“Нам прыйшлося прыкласці шмат намаганняў, каб знайсці Алеся. У той час як мы яго спрабавалі знайсці ходзячы па розных пастарунках міліцыі – яго асудзілі і адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. Пра гэта нам паведаміў намеснік начальніка РАЎС і то толькі тады, калі мы сказалі што не сыдзем з РАЎСа да таго часу, пакуль не будзем ведаць інфармацыю аб Алесе Асіпцове” , - адзначае праваабаронца.

Сяння, 25 сакавіка, магілёўскія праваабаронцы маюць намер перадаць Алесю ежу і цёплыя рэчы.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства