У Віцебску затрымалі Барыса Хамайду
https://spring96.org/be/news/42093
2011
2011-03-25T12:12:05+0200
2011-03-25T12:12:05+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Вядомага апазіцыянера Барыса Хамайду затрымалі ў Віцебску, калі ён пад бел-чырвона-белым сцягам пісаў 4-ю агульнанацыянальную дыктоўку каля Сіняга дому.
Барыс Ханонавіч збіраўся перапісаць тэкст “Ліста з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага, а потым даслаць яго старшыні КДБ, каб той перадаў ліст Паўлу Севярынцу. У спадара Хамайды быў ужо падрыхтаваны ліст да галоўнага “чэкіста” краіны, дзе ён тлумачыў, што з часам гэтая дыктоўка будзе захоўвацца ў музеі беларускага супраціву.
Аднак давесці акцыю да канца не ўдалося — прыкладна праз паўгадзіны пасля яе пачатку Барыс Хамайда быў затрыманы і дастаўлены ў пастарунак.