viasna on patreon

Міліцыя патрабуе ад апазіцыянераў распісак аб няўдзеле ў Дні Волі

2011 2011-03-23T10:05:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Участковыя інспектары міліцыі патрабуюць ад актывістаў апазіцыі Гомельшчыны распіскі аб тым, што яны абяцаюць не ўдзельнічаць у Дні Волі. Прынамсі, два дні запар міліцыянеры шукаюць кіраўніка абласной арганізацыі Руху «За свабоду» Пятра Кузняцова. «22 сакавіка вечарам два міліцыянеры наведалі наш офіс, і пыталіся ў нашых супрацоўнікаў – дзе Л.Е. Кузняцоў і Я.В.Сідараў. Напэўна, яны не ўмеюць чытаць – бо ёсць П.Я. Кузняцоў – гэта я, і Я.В.Сувораў – мой калега. У любым выпадку, нашы супрацоўнікі адказалі, што такіх людзей яны не ведаюць. Затым участковы прыходзіў па месцы маёй прапіскі, і там мяне шукаў, ды не знайшоў. Сёння з раніцы міліцыянер ужо пачаў настойліва тэлефанаваць на мабільны, і патлумачыў, што з мяне патрэбна ўзяць распіску аб няўдзеле ў Дні Волі. Я адказаў, што ніякіх распісак даваць не буду», - пракаментаваў Пётр Кузняцоў.

Настойліва патрабуе распісацца аб тым, што не паедзе ў Мінск 25 сакавіка і ўчастковы з Рагачова. 22 сакавіка міліцыянер патэлефанаваў актывісту дэмакратычнага руху Дзянісу Дашкевічу і паведаміў, што ён абавязаны падпісаць «дакумент» аб няўдзеле ў Дні Волі. 23 сакавіка ўчастковы абяцаў наведаць актывіста па месцы жыхарства, каб дамагчыся такой распіскі.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства