viasna on patreon

10 красавіка Ваўкавыскі раённы суд пакараў Мікалая Аўтуховіча пяцідзённым арыштам

2006 2006-04-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла радыё Свабода, Мікалая Аўтуховіча, які хаваўся два месяцы, затрымалі ўвечары 8 красавіка ў Менску. Яго даставілі у Ваўкавыск і склалі пратакол аб непадпарадкаваньні міліцыянтам і "нецэнзурнай лаянцы".
10 красавіка Ваўкавыскі раённы суд разгледзеў адміністратыўную справу. Па словах сябра Мікалая Аўтуховіча Ўладзімера Асіпенкі, які прысутнічаў на судзе, паседжаньне павінна было адбыцца раніцай, але затрыманага не прывезьлі, пазьней прайшла нарада наконт меры стрыманьня Аўтуховічу, а пры канцы дня яго прывезьлі ў суд. Пяцідзенны арышт ён быдзе адбываць у ізалятары Ваўкавыскага РАУС.

Дагэтуль прадпрымальнік быў у вышуку, ён уцёк з-пад хатняга арышту 9 лютага. Рашэньне наконт хатняга арышту а потым вышуку прымаў у Горадні судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Рачынскі, які вёў крымінальную справу Аўтуховіча наконт ухіленьня ад уплаты падаткаў. У абвестцы аб вышуку прадпрымальніка было пазначана, што ён узброены чатырма адзінкамі зброі. Аднак газавы пісталет у яго забраў сьледчы падчас арышту яшчэ мінулай восеньню, а карабін і дубальтоўка заставаліся ў яго дома ў Ваўкавыску. Мікалай Аўтуховіч пагадзіўся здаць зброю, карабін і паляўнічую дубальтоўку даставілі ў міліцыю сябры прадпрымальніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства