viasna on patreon

Бабруйск: “Падпальшчыкі” будынка КДБ заплацяць за дзверы

2011 2011-03-16T10:49:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/waskowicz110127.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч, якога абвінавачваюць у злосным хуліганстве за падпал будынка КДБ восенню мінулага года, амаль месяц знаходзіцца ў бабруйскім СІЗА. Рушанія Васьковіч, маці Яўгена, адзначае, што пакуль невядома, якую частку артыкула інкрымінуюць сыну.

- Гэта вялікае пытанне, па якой частцы асудзяць, ад гэтага будзе залежаць і колькасць год, якія Яўген правядзе за кратамі. На дадзены момант мне вядома толькі тое, што я мушу заплаціць 100 тысяч за матэр’яльную шкоду, за падпаленыя дзверы ў будынку КДБ. Такую ж суму заплацяць і сваякі Арцёма Пракапенка і Паўла Сырамолатава, - распавядае жанчына.

Рушанія Васьковіч паведаміла, што Яўген не скардзіцца на ўмовы утрымання ў СІЗА. Ён піша ў лістах, што да яго добра ставяцца і супрацоўнікі следчага ізалятара і сукамернікі.

- Піша, што камера вялікая, што выводзяць на прагулкі. Бабуля, сябры і калегі носяць перадачы. Але сітуацыя, канешне ж, дужа непрыемная, - працягвае распавядаць маці падазраванага. – У нас дома праводзілі вобшук, знайшлі літаратуру па падпалах. Ды і фільм, які дэманстравалі на БТ, дадаў песімізма, што хлопцы не абыйдуцца малымі тэрмінамі…

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства