viasna on patreon

Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу Някляева

2011 2011-03-15T10:55:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведаміла жонка палітыка Вольга Някляева Мінскі гарадскі суд будзе разглядаць скаргу на прадаўжэнне тэрміну следства і стрымання пад вартай.

- Туды падыдзе наш адвакат, але спадзяванняў на тое, што будзе зменена мера стрымання ў нас няма. Гэта ўжо трэцяя скарга.

Вольга Някляева паведаміла таксама, што яны будуць абскарджваць гэтак званы абмежаваны дазвол на карыстанне ноўтбукам. Цяперашні дазвол прадугледжвае выкарыстанне ноўтбука толькі ў прысутнасці супрацоўніка КДБ, - кажа Вольга Някляева

- Ён можа ім карыстацца, але там пяць абмежаванняў. Па-першае: ноўтбук трэба адразу аддаць каб яго праверылі, па-другое: ён можа ім карыстацца толькі ў прысутнасці супрацоўніка КДБ; яму нельга падключацца да інтэрнэту; нельга карыстацца флэшкамі; і тое, што ён піша ён павінен аддаваць на праверку.

Уладзімір Някляеў быў арыштаваны 19 снежня , яму прад’яўлена абвінавачанне па справе “аб масавых беспарадках.” Ужо больш за месяц паэт знаходзіцца пад хатнім арыштам. Следства і мера стрымання падоўжаны да 20 траўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства