viasna on patreon

Gazeta Wyborcza у Беларусі плануюцца чарговыя арышты

2006 2006-04-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі рэжым ідзе ў бок таталітарызму - такі загаловак мае сёньня артыкул у найвялікшым штодзёньніку цэнтральнай і ўсходняй Эўропы Gazecie Wyborcze. Са зьместам артыкулу - варшаўскі карэспандэнт "Свабоды".

Беларускі рэжым спрабуе канчаткова здушыць апазыцыю - супраць актывістаў дэмакратычных сілаў узбуджана ўжо 16 крымінальных справаў, шэраг апазыцыянэраў сядзяць у турмах, сярод іх і былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта Аляксандар Казулін&, - піша "Gazeta Wyborcza" ды адзначае, што паводле праваабарончых арганізацыяў, цяпер улады oзялі на прыцэл найбольш актыўных апазыцыянэраў, так што гэтым разам рэпрэсіі будуць значна мацнейшыя, чым пасьля выбараў 2001 году.

Штодзёньнік піша, што ў бліжэйшыя дні могуць адбыцца чарговыя арышты, у тым ліку ў Менску, Магілёве, Баранавічах і Шчучыне.

Жорсткае пакараньне пагражае моладзевай арганізацыі "Малады Фронт" - чацьвёра яе актывістаў абвінавачаныя ў “арганізацыі дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі... і могуць быць арыштаваныя чарговыя сябры "Маладога Фронту" - піша газэта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства