Супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у Міколы Дземідзенкі
https://spring96.org/be/news/40944
2011
2011-01-28T12:54:19+0200
2011-01-28T12:54:19+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Трое супрацоўнікаў КДБ правялі ператрус на
кватэры ў Менску, якую здымае Мікола Дземідзенка.
Па словах Міколы Дземідзенкі, у яго сканфіскавалі старую расьцяжку
"Галадоўка", некалькі старых улётак і дакумэнтаў.
"Нейкі час са мною кватэру здымаў Уладзь Яроменак — падазраваны па справе
пра масавыя беспарадкі. Відаць, гэта й ёсьць прычына ператрусу", — сказаў
Мікола Дземідзенка, перадае прэс-служба "Маладога фронту".
Гэта ўжо другі ператрус на кватэры маладафронтаўца. Першы прайшоў, калі
Дземідзенка адбываў 15-суткавае пакараньне пасьля выбараў.