Хваля ператрусаў дакацілася да Мазыра
https://spring96.org/be/news/40759
2011
2011-01-19T10:46:00+0200
2011-01-19T10:46:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
18 студзеня быў праведзены ператрус у н.п. Козінкі па месцы пражывання Алеся Кавальчука, даверанай асобы кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах Рымашэўскага, каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі БХД па Мазырскаму рэгіёну.
Былі канфіскаваныя афіцыйныя друкаваныя агітацыйныя перадвыбарчыя матэрыялы, электронныя носьбіты інфармацыі. Зламаны кампутар забіраць не сталі.