Мінюст вынес папярэджанне БХК
https://spring96.org/be/news/40620
2011
2011-01-13T11:00:36+0200
2011-01-13T11:00:36+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/bhk-logo.jpg
Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовае папярэджаньне Беларускаму Хэльсынскаму камітэту за «неаб’ектыўную» інфармацыю, накіраваную ў міжнародныя арганізацыі.
«Міністэрства юстыцыі расцэньвае інфармацыю Беларускага Хэльсынскага камітэта, накіраваную ў міжнародныя арганізацыі, як тую, якая неаб’ектыўна адлюстроўвае працу дзяржаўных і праваахоўных органаў па падтрыманьню ў рэспубліцы стабільнасьці і правапарадку, наўмысна скажае рэальную абстаноўку ў краіне, спробу дыскрэдытаваць Рэспубліку Беларусь у вачах сусьветнай грамадзкасьці», — паведамляе Інтэрфакс.