«Информ-прогулку» аштрафавалі
https://spring96.org/be/news/40576
2011
2011-01-12T09:20:00+0200
2011-01-12T09:20:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Суд Лунінецкага раёна аштрафаваў на 20 базавых велічынь рэдакцыю рэгіянальнай газеты «Информ-прогулка», прызнаўшы яе вінаватай у парушэнні закона «Аб рэкламе». Выданне распаўсюджвала рэкламу тэлеканала «Белсат-TV» без указання наймення ўліковага нумару плацельшчыка замежнага рэкламадаўца.
Папярэджанне рэдакцыі аб недапушчальнасці размяшчэння (распаўсюду) неналежнай рэкламы (яна друкавлася ў некалькіх нумарах газеты ў маі) вынесла 18 лістапада Міністэрства гандлю. У хуткім часе быў складзены пратакол і накіраваны для разгляду ў суд Лунінецкага раёна.
Міністэрства гандлю хоча прыцягнуць газету «Информ-прогулка» да адміністратыўнай адказнасці