Зінаіда Міхнюк ператрусу пазбегла
https://spring96.org/be/news/40524
2011
2011-01-11T10:48:00+0200
2011-01-11T10:48:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mihniuk.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ператрус у Берасьці на кватэры прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк, пра які паведамлялі электронныя СМІ 10 студзеня, так і не адбыўся. Следчым не ўдалося знайсьці ў гэты дзень ні гаспадыні, ні гаспадара, а выбіваць дзверы ў кватэру яны не наважыліся. Аднак верагоднасць таго, што аператыўнікі не адмовяцца ад свайго рашэньня – высокая.
Нагадаем, што ўчора ў Берасьці адбыліся ператрусы ў пяці брэсцкіх актывістаў дэмакратычных сіл. Праваахоўнікі праходзілі да Арцёма Церашонкі, сябра ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзідэнты Раманчука і Някляева, да Зміцера Шурхая, даверанай асобы экс-кандыдата Рымашэўскага, да актывістаў дэмсіл Юрыя Бакура і Андрэя Шарэнды, актывіста АГП Уладзіміра Вуека.