Пасля ператрусу Насту Лойку павезлі на допыт у КДБ
15.40 Пасля правядзення ператрусу ў доме праваабаронцы Насты Лойкі супрацоўнікі КДБ павезлі дзяўчыну на допыт у якасці сведкі ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.
Як распавёў Алесь Бяляцкі, ператрус праводзілі тры супрацоўнікі КДБ, яны нічога не знайшлі, акрамя старых улётак.
12.40 У прыватны дом праваабаронцы Насты Лойкі прыкладна з 12-30 спрабуюць уламацца з ператрусам невядомыя супрацоўнікі міліцыі альбо КДБ. Пра гэта паведаміла маці актывісткі. Зараз Наста дабіраецца да месца жыхарства.
Наста Лойка праз суседзяў папрасіла
перадаць, каб дзверы не ламалі да яе прыезду.
Цяпер яна едзе туды разам з іншымі праваабаронцамі — Алесям Бяляцкім, Алегам
Гулаком ды прадстаўнікамі міжнароднай назіральнай місіі Камітэта Міжнароднага Кантроля за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.
"Я думаю гэта звязана з тым, што я была 19-га снежня на плошчы
Незалежнасці, назірала за мірным сходам. Думаю, што іх цікавіць менавіта
гэта", — кажа Наста Лойка.