З турмаў адпусцілі каля 100 чалавек
https://spring96.org/be/news/40078
2010
2010-12-24T09:55:00+0200
2010-12-24T09:55:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Каля 100 затрыманых у часе пратэстных акцыяў 19 снежня адпушчаныя на свабоду.
Пра гэта паведаміў РИА
Новости начальнік прэс-службы ГУЎС Мінгарвыканкаму Аляксандр Ластоўскі.
Паводле яго словаў, адпушчаныя тыя, хто быў аштрафаваны, і тыя, хто раней не
прыцягваўся да адказнасці.
Як адзначыў Ластоўскі, яшчэ каля 500 чалавек у цяперашні момант адбываюць
адміністратыўныя арышты розных тэрмінаў (да 15 сутак).
Як паведамлялася раней, у часе несанкцыянаванай акцыі ў Мінску было затрымана
639 чалавек. (Інфармацыя паводле Еўрапейскага радыё)