Новыя затрыманьні грамадзкіх актывістаў
https://spring96.org/be/news/3998
2006
2006-03-19T10:00:00+0200
2006-03-19T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У штабе Аляксандра Казуліна паведамілі пра новыя затрыманьні актывістаў. У Берасьці затрыманы Сяргей Яўціхееў. Яго трымаюць у Ленінскім райаддзеле міліцыі. У Менску затрыманы Алег Корбан у раёне Курасоўшчыны. Затрыманыя ў Менску Павал Ялавін і Юры Фабішэўскі дастаўлены ў Кастрычніцкі райаддзел міліцыі.
У Слоніме на выбарчым участку №1 быў затрыманы назіральнік Алесь Масюк — міліцыя заявіла, што ён нібыта распачаў бойку. У Віцебску на участку нумар 35 затрымалі назіральніка ад каманды Мілінкевіча Сяргея Парсюкевіча. У Менску затрымалі актывіста Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімера Юхо. За 20 кіламетраў да Лепелю па дарозе ў Менск міліцыя затрымала сяброў АГП Алега Тычыну, Аляксандра Маляўку і Вячаслава Малахонава.