ЗША абураныя гвалтам у Менску
https://spring96.org/be/news/39900
2010
2010-12-20T05:13:18+0200
2010-12-20T05:13:18+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць гвалт, які меў месца ў Беларусі ў дзень выбараў.
“Мы
асабліва занепакоеныя празьмерным ужываньнем сілы з боку ўладаў, у тым
ліку зьбіцьцём і затрыманьнем некалькіх кандыдатаў у прэзідэнты і
гвалтам супраць журналістаў ды актывістаў грамадзянскай супольнасці.
Нашу трывогу выклікае паведамленьне аб тым, што кандыдат у прэзыдэнты
Ўладзімер Някляеў быў сілай вывезены невядомымі зь менскай бальніцы. Мы
патрабуем яго неадкладнага і бясьпечнага вяртаньня. Мы заклікаем урад
Беларусі праяўляць стрыманасьць у працягу выбарчага працэсу, які павінен
быць свабодным ад далейшага запалохвання і гвалту”, – паведамляецца ў
заяве, апублікаванай гэтай ноччу амбасадай ЗША.