Вобшук у інтэрнаце БНТУ
https://spring96.org/be/news/3975
2006
2006-03-18T10:00:00+0200
2006-03-18T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
17 сакавіка ў адным з бээнтэўшных інтэрнатаў, што на вуліцы Якуба Коласа, 26 без аніякага папярэджаньня з боку абміністрацыі інтэрнату абшукалі й апячаталі пакой Яўгена Івянюка, прадстаўніка моладзевага руху.
Унутраная ахова БНТУ "ахоўвала" і суправаджала Яўгена на працягу 6-ці гадзінаў. Амаль цэлы дзень Івянюк правёў у кабінэце прарэктара, дзе пасьпеў паразмаўляць і з намесьнікамі дэкана, і з прадстаўніком КДБ. Апошні прапаноўваў Яўгену супрацоўніцтва ў абмен на добрыя адзнакі ў залікоўцы.
У студэнта быццам бы знайшлі нарэзаную паперу - загатоўкі для друку ўлётак. З-за гэтага былі спробы скапіяваць з кампутара Яўгена ўсю інфармацыю.