viasna on patreon

Затрыманьні і перасьлед грамадзян (абнаўляецца)

2010 2010-12-19T17:07:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ЗАТРЫМАНЬНІ

Увага! У дачыненні да Дашкевіча, Лобава Эдуарда і Дзяніса Лазара СА ПР Маскоўскага РУУС г.Мінска ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.339 КК РБ (Хуліганства). У 16.30 падазраваныя былі затрыманыя ў парадку ст.108 КПК РБ і дастаўлены ў ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама.

1. Зьміцер Дашкевіч (старшыня Маладога Фронту) - месцазнаходжаньне невядома. дзяжурны ГУУС Менгарвыканкама ня ведае пра яго затрыманьне. Імаверна, знаходзіцца ў Фрунзенскім РУУСе Менска.
2. Юльян Місюкевіч, (МФ), выпушчаны пасьля праверкі пашпартных дадзеных;
3. Зьміцер Ясевіч (актывіст МФ), выпушчаны праз паўгадзіны;

6. Зьміцер Іваноў (журналіст), актывіст расейскай "Обороны", выпушчаныя на волю;

7. Максім Пятровіч (журналіст), актывіст расейскай "Обороны", выпушчаныя на волю;
8. Кастусь Жукоўскі, выпусцілі праз гадзіну;
9. Вераніка Велігор, выпушчаная праз паўгадзіны;
10. Максім Чарняк (Бабруйск), папярэджаны аб адказнасці за ўдзел у мітынгу.
11. Іван Бедка (Слонім), папярэджаны аб адказнасці за ўдзел у мітынгу.
12. Юры Клімовіч (Гомель), (БХД) складзены пратакол аб дробным хуліганстве; прызначаны суд на 20 сьнежня
13. Юрый Захаранка (Гомель)-затрыманы 19 сьнежня раніцай
14. Яўген Парчынскі (Наваполацк)- затрыманы 19 сьнежня на вакзале; вызвалены праз гадзіну;
15. Міхась Пашкевіч – ад раніцы не адказвае мабільны тэлефон, БелаПАН паведамляе аб затрыманьні.знаходзіцца ў Фрунзенскім РАУСЕ.

16. Мікалай Шахноўскі (Наваполацк), выпушчаны праз гадзіну.

17. Сяргей Чабатароў (Наваполацк), знаходзіцца ў пастарунку

18. Багуслаў Мацук (Міёры), затрыманы разам з чатырма сябрамі пра выездзе з гораду;

19. Павал Батуеў, заблакаваны супрацоўнікамі ў цывільным у сваёй кватэры

20. Іван Шыла заблакаваны супрацоўнікамі ў цывільным у кватэры Батуева

21. Валерый Сядлецкі (Краснапольле) (БНФ), 18 сьнежня хацелі завезці ў РАУС, сёньня ў раніцу ўламіліся ў кватэру і забралі ў суд. Пра пратакол невядома.

22. Віктар Чайкоўскі (Берасьце) затрыманы пры выхадзе з пад'езду дому, ў якім ён пражывае. Затрыманьне ажыцьцяўлялі 7 супрацоўнікаў міліцыі. У Маскоўскім РАУСе г.Брэста.

23. Аляксей Коўтун (студэнт-каліновец) - знаходзіцца ў Бярозе ў РАЎСе, ехаў зь Берасьця.

24. Лазарэнка Валянцін, зьняты зь цягніка Берасьце-Менск, знаходзіцца ў Бярозаўскім РАУС.

25. Сяргей Парсюкевіч затрыманы ў Віцебску на вакзале, дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска

26. Дзяніс Парсюкевіч затрыманы разам з бацькам ў Віцебску на вакзале, дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска. Непаўнагадовы.

27. Ігар Каваленка затрыманы пад Магілёвам у Княжыцах. Праводзіцца медычны аналіз на алкаголь

28. Тараса Сургана блакуюць у Віцебску ў кватэры.

29. Віка Ладзіс (МФ) заблакаваная супрацоўнікмі міліцыі ў Рудзенску

30. Анастасія Мурашка заблакаваная супрацоўнікмі міліцыі ў Рудзенску

31. Арцём Дубскі заблакаваны супрацоўнікмі міліцыі ў Рудзенску

32.Аляксандра Худасоўцава (Берасце) тэрмінова выклікана да следчага па факце ўскрыцця ўласнай кватэры

33.Паўла Кур’яновіча затрымалі ў Менску каля Акадэміі навук і запхнулі ў аўтамабіль 91-80 КР7

34. Да Зміцера Гаменюка ў Менску моцна стукаюцца ў кватэру супрацоўнікі міліцыі, патрабуючы адчыніць дзверы

35. Стасюк Ян, Аляксандра Літвінчук, Аксана Маціюк, Марыя Чарвінская апынуліся ў аблозе ў кватэры Яўгена Іванюка (ЗБС), даверанай асобы Алеся Міхалевіча у Менску, у якую спрабуць патрапіць міліцыянты

36. Валер Сляпухін, затрыманы ў Гомелі ў 14-30 і дастаўлены ў Цэнтральны РАУС

37. Па дарозе затрыманы грамадзяне Асіповіч Аляксей Цюнькоў(дэпутат мясцовага савету), Ягор Варапаеў (МФ) і Кірыл Паражынскі. Іх разам з аўтамабілем суправаджаюць у Пухавіцкі РАУС.

38. У метро затрымалі Алега Ладуцьку (ГП) і вывозяць аўтамашынай у бок Салігорску.

39. Павал Юхневіч затрыманы ў цэнтры Менску

40. На аўтатрасе Брэст-Масква ў раёне Бярозы затрыманыя кобрынскія актывісты Алесь Мех, Станіслаў Чарніцкі і Аляксандар Ярмашук, якія ехалі ў Мінск. Інспектар Бярозаўскага ДАІ Андрэй Точка патлумачыў, што аўтамабіль, на якім ехалі затрыманыя, здзейсніў ДТП.

41.Ўладзіслаў Варанецкі, Яўген Сьцяпанаў, Ганна Богатава і Мікалай Жарноўскі, якія ехалі ў Менск, дастаўленыя ў Віцебскі РАУС.


Аблавы на кватэры 18 сьнежня:
Тацьцяны Шапуцькі (МФ),
Анатоля Міхнаўца (БНП),
Максіма Чарняка (МФ),
Паліны Дзякавай (ЭБ), патрабавалі падпісаць пракурорскае папярэджаньне;
Зьмітра Хведарука (МФ),
Міколы Дземідзенкі (МФ),

Кацярыны Людвіг (ЭБ),
Александра Сергіенкі (ГП),
Ігара Сімбірова (ГП),
Уладзіміра Кумца (ГП),
Вячаслава Сіўчыка,

Кася Галіцкая (МФ)

Юля Дарашкевіч (журналіст)

АРЫШТЫ:
Алесь Пушкін (Крупкі), 9 снежня - 13 сутак арышту
Кірыл Семянчук (Гародня),18 сьнежня - 6 сутак арышту

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства