Пагрозы ў адрас гродзенскага актывіста
https://spring96.org/be/news/39671
2010
2010-12-19T09:00:57+0200
2010-12-19T09:00:57+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
А палове дзевятай вечару 18 снежня невядомы затэлефанаваў журналісту і грамадскаму праваабаронцу Уладзіміру Хільмановічу. Упэўніўшыся, што ён трапіў па прызначэнні, невядомы кінуў пагрозлівую фразу і адразу абарваў размову.
Уладзімір Хільмановіч паведаміў Рацыі, што лічыць прычынай пагрозаў, якія гучаць у яго адрас, тое, што ён актыўна займаецца маніторынгам парушэнняў выбарчага заканадаўства на выбарах прэзідэнта Беларусі.