viasna on patreon

Арышты і штрафы на Віцебшчыне

2006 2006-03-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебск: у 21.40 міліцыянты затрымалі кіраўніка мясцовага штабу Мілінкевіча. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода. Супрацоўнікі ДАІ загадалі Хрыстафору Жаляпаву спыніць машыну, высадзіць дзьвюх пасажырак, якіх ён падвозіў дадому, і ехаць зь імі на разьбіральніцтва.

Намесьніца абласной арганізацыі АГП Алена Залеская, якая ў часе затрыманьня знаходзілася побач са спадаром Жаляпавым, распавяла, што ў прадстаўнікоў ДАІ ўзьніклі нейкія пытаньні да тэхнічнага стану ягонае машыны - прынамсі, так сказалі тыя, хто яе спыняў.

У той жа дзень агітатару за Мілінкевіча з Глыбоччыны далі 155 тысячаў штрафу Пастанову пра штраф вынесла раённая адміністрацыйная камісія. Юрыя Буку на службовай машыне даставіў у райвыканкам участковы міліцыянт.

Учора спадара Буку былі затрымалі ў вёсцы Гатаўшчына. Нехта зь "пільных грамадзянаў" заўважыў у агітатара сярод улётак пра Аляксандра Мілінкевіча ўлёткі са словам "Досыць!" якія не зьяўляюцца перадвыбарчымі агітацыйнымі матэрыяламі, і патэлефанаваў у міліцыю.

Юрыя Буку спачатку завезьлі ў пастарунак, а потым - у раённую пракуратуру, дзе быў складзены пратакол пра распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных. Актывісту было сказана чакаць позву на адміністрацыйную камісію, але чакаць давялося нядоўга: ужо сёньня ён быў вымушаны ехаць у Глыбоцкі райвыканкам, дзе камісія наклала на яго штраф - 5 базавых велічыняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства