viasna on patreon

Магілёў. На некаторых участках адбываецца ўкідванне бюлетэняў

2010 2010-12-16T14:45:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybarchyucastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляюць сябры ўчастковых выбарчых камісій, якія пажадалі застацца ананімнымі.

Укідванне бюлетэняў у скрыні адбываецца падчас абедзеннага перапынку і перад заканчэннем галасавання, калі неабходна заклеіваць шчыліну ў скрыні.

Як распавёў сябра камісіі, што месціцца на ўчастку ў сярэдняй школе № 42, працэс адбываецца наступным чынам – адзін сябра камісіі трымае паперку, якой неабходна заклеіць скрыню для галасавання, а другі ў гэты момант укідвае бюлетэні. Паралельна з гэтым яшчэ некалькі сябраў камісіі ў гэты ж самы час размаўляюць з назіральнікамі, аццягваючы іх увагу.

“Сёння нам патэлефанаваў яшчэ адзін сябра выбарчай камісіі з аднаго з участкаў, што размешчаны ў сярэдняй школы №37, і распавёў пра сітуацыю, калі на ўчастак з’яўляецца група колькасцю 5-10 чалавек, якія жадаюць прагаласаваць, але якіх няма ў спісе выбаршчыкаў. Сябры камісіі без пытанняў уключаюць іх у спіс і выдаюць бюлетэні для галасавання”, - адзначае грамадскі актывіст Уладзімір Новікаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства