viasna on patreon

Агітацыйныя матэрыялы Рыгора Кастусёва надрукавалі ў дзяржаўнай друкарні

2010 2010-12-16T11:44:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/siemianiuks.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяржук Семянюк, сакратар управы партыі БНФ

Сяржук Семянюк, сакратар управы партыі БНФ

Сябры каманды кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва звярнуліся за дамовай у друку агітацыйнай прадукцыі ў дзяржаўную друкарню “Красная звезда” - і не прагадалі.

За больш танны кошт прадстаўнікі кандыдата атрымалі ў паўтары разы болей друкаванай прадукцыі, нягледзячы на замаруджванне з боку ЦВК у падпісанні неабходных дакументаў.

- Мы, пэўна, адзіныя, хто звярнуўся ў дзяржаўную друкарню, - распавёў Сяржук Семянюк, сакратар управы партыі БНФ. - Наш заказ і гатоўнасць аддаць усе грошы, запланаваныя на друк агітацыйных матэыялаў, быў для друкарні магчымасцю паправіць сваё фінансавае становішча, і ніякай “апрацоўкі” з боку ідыёлагаў не было. Добра спрацавалі, прафесійна.

Праблемы ўзніклі на падрыхтоўчым этапе, на моманце подпісу ў Цэнтральнай камісіі дакументаў, дазваляючых атрымаць на рахунак грошы, адведзеныя кандыдату. Пасля было яшчэ замаруджванне з працэсам пераліку грошай на рахунак друкарні, чым займаўся спецыяліст з ЦВК. У выніку такой “руплівай” працы было страчана дзён сем, а з улікам часу на друк - усе дзесяць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства