viasna on patreon

Слонім: Ідэолаг спрабаваў працаўладкаваць Лукашэнку да Раманчука

2010 2010-12-16T10:43:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-sustr-raman-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 снежня з самага ранку ў Слоніме былі арганізаваны некалькі пікетаў у падтрымку кандыдата на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Яраслава Раманчука. А бліжэй к абеду кандыдат сам прыехаў у Слонім. Разам з кандыдатам у Слонім прыехала здымачная група ОНТ.

Першая сустрэча адбылася ў рэдакцыі незалежнага выдання “Газета Слонімская”. Яраслаў Раманчук адказаў на пытанні журналістаў, дадаўшы пры гэтым, што беларусы за гэтыя месяцы больш пасмялелі, сталі прыходзіць на сустрэчы, цікавяцца многімі эканамічнымі і сацыяльнымі пытаннямі.

Вечарам у кінатэатры “Мір” адбылася сустрэча слонімцаў з Яраславам Раманчуком, на якой прысутнічалі 60 чалавек. Найбольш слонімцаў хвалявалі пытанні, звязаныя з медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва, з якасцю медпрыпаратаў, з кадравымі пытаннямі ў медыцыне.

Супрацоўнік ідэалагічнага аддзела Слонімскага райвыканкама Канстанцін Дзятчык, які ходзіць на ўсе сустрэчы і задае пытанні з падвохам, на гэты раз проста расмяшыў залу. У Яраслава Раманчука ён запытаўся: “Я адчуваю, што вы вельмі адукаваны чалавек, але я не зразумеў: вы ў камандзе Лукашэнкі ці ў камандзе альтэрнатыўных кандыдатаў?” Праз пару хвілін, спадар Дзятчык спытаў: “Калі вы пераможаце, ці дасце работу Лукашэнку?”. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства