viasna on patreon

Саннікаў у Магілёве – аншлаг у залі

2010 2010-12-14T16:25:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sannikaumagiliou1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат на пасаду прэзідэнта Андрэй Саннікаў сабраў у Магілёўскім палацы культуры чыгуначнікаў аншлаг. Паслухаць і паглядзець на апазіцыйнага кандыдата прыйшло каля 500 чалавек – у зале не было свабодных месцаў, людзі стаялі ў праходах.

Разам з кандыдатамі прыехалі сябры яго каманды – былы старшыня Вярхоўнага Савета 13 склікання, генерал-лейтэнант міліцыі Мечыслаў Грыб, былы міністр абароны, генерал-палкоўнік Павел Казлоўскі, жонка Андрэя Саннікава журналістка Ірына Халіп, а таксама кіраўнік выбарчага штаба кандыдата Уладзімір Кобец.

Андрэй Саннікаў зрабіў кароткі выступ, даў слова сваёй камандзе, пасля чаго адказваў на пытанні сабраўшыхся ў залі.

Магілёўцы праінфармавалі Андрэя Саннікава аб тым, што ўлада гоніць людзей на датэрміновае галасаванне. Адна з жанчын адзначыла, што яе сын вучыцца ў Горы-Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, дзе ўсіх студэнтаў прымушаюць галасаваць датэрмінова. Гэта пацвердзілі і студэнты розных магілёўскіх вну, якія пражываюць у інтэрнатах. Андрэй Саннікаў адзначыў, што нічога нікому за тое, што яны не прагаласуюць датэрмінова, не будзе – гэта звычайнае запужванне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства