Полацк: З пад’ездаў зрываюць улёткі
https://spring96.org/be/news/39077
2010
2010-12-13T17:24:34+0200
2010-12-13T17:24:34+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/polack-plakat-mihal-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Перадвыбарчыя ўлеткі кандыдатаў у з’явіліся ў Полацку. Улеткі на вялікіх дошках аб’яў і афішных тумбах ніхто не знішчае, аднак тыя ўлёткі, якія актывісты перадвыбарчага штаба кандыдата Алеся Міхалевіча расклейваюць на маленькіх дошках аб’яў, якія ў шматкватэрных дамах у Полацку зроблены каля кожнага пад’езда, знікаюць праз дзень. Дворнікі адмаўляюць, што маюць якое-небудзь дачыненне да зрывання ўлетак, і гавораць, што гэта робяць самі жыхары.
Іншыя кандыдаты не палічылі патрэбным выкарыстаць гэтую магчымасць дастукацца да выбарцаў. Актывісты з камандаў Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава штовыходныя ладзяць пікеты ў адным з самых людных месцаў Полацка – ля Дома гандлю.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”